Томас Стэрнз Эліят
Томас Стэрнз Э́ліят[8] (англ.: Thomas Stearns Eliot; 26 верасня 1888, Сент-Луіс, ЗША — 4 студзеня 1965, Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Т. С. Эліят | |
---|---|
T. S. Eliot | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Thomas Stearns Eliot |
Дата нараджэння | 26 верасня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1965[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Henry Ware Eliot[d][6] |
Маці | Charlotte Champe Stearns[d][6] |
Жонка | Vivienne Haigh-Wood Eliot[d] і Valerie Eliot[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, крытык |
Гады творчасці | 1915 — цяп. час |
Кірунак | мадэрнізм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім універсітэтах. У Вялікабрытаніі з 1917. Працаваў выкладчыкам, літаратурным аглядальнікам, рэдактарам у перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва.
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў як паэт у 1915. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Пустыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельная серада», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.
Пераклад паэмы «Пустыя людзі» на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (1985), «Попельнай серады» — Алесь Разанаў (1996).
Прэміі і ўзнагародыПравіць
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Беларускія перакладыПравіць
- Пустыя людзі // «Далягляды» № 85, 1985.
- Традыцыя і індывідуальны талент: эсэ. Пер. В. Небышынец // «Крыніца» № 9 (24), 1996.
- Выбраная паэзія. Мн.: Зміцер Колас, 2018 («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0010-0. Пер. Макса Шчура, Лявона Баршчэўскага, Алеся Разанава.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 T.S. Eliot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 T. S. Eliot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529854 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ 6,0 6,1 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз ЭЛІЯТ у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.
СпасылкіПравіць
- prajdzisvet.org(недаступная спасылка)