Вадаспад Невада (англ.: Nevada Fall) — буйны вадаспад у верхнім цячэнні ракі Мерсед, які знаходзіцца на тэрыторыі Іасеміцкага нацыянальнага парка ў Каліфорніі (ЗША). Вышыня падзення вады — 181 м. Верхні пункт вадаспаду знаходзіцца на вышыні 1801 м над узроўнем мора. Вадаспад Невада знаходзіцца ў заходняй частцы невялікай горнай даліны Little Yosemite Valley. З паўночнага (правай па цячэнні ракі) боку над вадаспадам узвышаецца гранітны купал гары Ліберці-Кэп (англ. Liberty Cap) вышынёй 2157 м.

Невада

Ніжэй па цячэнні ракі Мерсед знаходзіцца вадаспад Вернал.