Некрамент

апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна

«Некрамент» (руск.: «Некромент») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 2008 годзе ў зборніку «П5: памінальныя песні палітычных пігмеяў піндастана».

Некрамент
руск.: Некромент
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2008
Выдавецтва Эксмо[d]

Змест правіць

Апавяданне пабудавана як журналісцкае расследаванне. Пры гэтым гутарковыя формы і жарганізмы матэрыяла дазваляюць аднесці яго да публікацыі «жоўтай прэсы»[1].

Галоўны герой апавядання, генерал Крушын, першапачаткова служыць звычайным маскоўскім рэгуліроўшчыкам. Па выпадковым збегу абставінаў ён трапляецца на вочы паліттэхнолагам, якія робяць з яго палітычнага «клоуна». Неўзабаве ён становіцца генералам і намеснікам начальніка маскоўскага ДАІ. Крушын ідэнтыфікуе сябе як рускі нацыяналіст. Ён перыядычна з’яўляецца ў СМІ, дзе выступае з антыамерыканскімі і антысеміцкімі заявамі, прымае ўдзел у палітычных ток-шоў. Апытанні грамадскай думкі паказваюць упэўнены рост палітычнага рэйтынгу Крушына[2].

За піяр генерала Крушына, як і за яго палітычныя выказванні, адказваюць паліттэхнолаг Макар Гетман і «шматмэтавы мысліцель» Гойда Арэставіч Пушысты. Аднак галоўным духоўным ментарам Крушына з’яўляецца філосаф Дупін[3].

Крушын становіцца прыхільнікам вучэння Дупіна. Паводле гэтага вучэння, «чалавек памірае не ўвесь, і некаторыя яго тонкія целы … захоўваюцца пасля смерці». У прыватнасці, захоўваецца так званае «цела касцей», пра якое можна разважаць як пра «самы лёгкі паветраны шарык, злучаны нябачнай ніткай са шкілетам-якарам». І каб захаваць для нашчадкаў духоўную энергію памерлага чалавека, неабходна, каб «цела костак» знаходзілася ў пэўнай кропцы. У выпадках, калі захаваць шкілет не было магчыма, чалавека трэба было крэмаваць па спецыяльнай працэдуры: «Прасцей за ўсё гэта дасягалася, ускладаючы вялікага чалавека на вогнішча жывым, але былі і іншыя метады…».

Крушын абзаводзіцца шыкоўным асабняком на Рублёўцы. Праз падстаўных асоб ён афармляе на сябе ЗАТ «Дарожны Сэрвіс», якое займаецца вырабам «ляжачых паліцэйскіх». Па патрабаванні Крушына ў ляжачыя паліцэйскія пачынаюць падмешваць нейкі парашок пад выглядам экалагічнага дадатку. Затым Крушын бярэ пад кантроль працэс устаноўкі гэтых штучных няроўнасцяў, ён размяшчае іх на вуліцах па спецыяльным тапаграфічнам плане[2].

У ДАІ распаўсюджваецца чутка пра нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю Крушына, а таксама пра тое, што толькі адзін раз прыехаўшы ў яго асабняк на спатканне, можна атрымаць перавод у Сочы і службовую кватэру. І, як вынікала з загадаў, такім чынам у Сочы і яго наваколле было пераведзена 180 чалавек[2]. Нібыта даішнікаў, якія з’ехалі ў Сочы, з тых часоў ніхто не бачыў і неўзабаве пачалося расследаванне. Не чакаючы яго заканчэння, Крушын страляецца перад камерай[1].

У фінале высвятляецца, што Крушын усыпляў ў сваім асабняку інспектараў ДАІ, якія прыязджалі на спатканне, а затым жыўцом крэмаваў іх у набытым у ваенных перасоўным блоку для спальвання трупаў жывёл. Прах сваіх ахвяр Крушын дадаваў у ляжачых паліцэйскіх. «Быццам бы ён збіраўся прадубляваць з дапамогай некрамодулей адно руніцкае прадказанне пра будучыню Гардарыкі… Прыдумалі адмысловую схему, як выкладваць модулі з дапамогай размешчаных на суседніх вуліцах і завулках „ляжачых паліцэйскіх“. Працавалі па GPS і „Google Maps“»[1][2].

Асаблівасці правіць

У апавяданні высмейваюцца расійскія палітычныя піяршчыкі. У прыватнасці там пад злёгку змененымі імёнамі фігуруюць Глеб Паўлоўскі, Аляксандр Дугін і Марат Гельман[4].

«Некрамент» пераклікаецца з раннім расповедам Пялевіна «Мардонгі». У абодвух творах цэнтральнай тэмай з’яўляецца культ смерці, які вызнаюць галоўныя героі: Крушын ў «Некраменце» і Антонаў у «Мардонгах». Падобнымі з’яўляюцца і фіналы твораў: галоўныя героі паміраюць, ляжачы паліцэйскі з прахам Крушына усталёўваюць на невядомай дарозе, а мардонг Антонава (замураваны труп) — на 39 кіламетры Мажайскай шашы. Адной з асаблівасцяў апавядання «Некрамент» з’яўляецца злучэнне рэальнасці і абсурду. Вар’яцкія рэчы падаюцца амаль штодзённым журналісцкім тонам, містычная філасофія суседнічае са штодзённымі бытавымі дэталямі. Падобны прыём быў выкарыстаны ў «Мардонгах», дзе пра вар’яцкія ідэі Антонава распавядаецца сухім навуковым тэкстам[1].

У той жа час паміж «Некраментам» і «Мардонгамі» маецца шэраг істотных адрозненняў. Калі апавяданне «Некрамент» адносіцца хутчэй да камерцыйнай літаратуры, то «Мардонгі» — бліжэй да літаратуры элітарнай. Героі апавяданняў мелі шэраг адрозненняў. Антонаў з’яўляўся кіраўніком секты, а Крушын — толькі паслядоўнікам Дупіна. Антонаў крытычна ставіўся да забойства і самагубства, а Крушын забіваў людзей і скончыў жыццё самагубствам. Антонаў з’яўляўся тэарэтыкам вучэння, а Крушын стаў ўвасабляць філасофію смерці на практыцы. «Некрамент», у адрозненне ад «Мардонгаў», прывязаны да пэўнага часу і месца[1].

Крытыка правіць

На думку журналіста Андрэя Быстрыцкагп, ідэя пра сучаснагп Жыля дэ Рэ, які забівае даішнікаў і робіць з іх «ляжачых паліцэйскіх», сякерна і гнятліва простая. І каб апавяданне не здаваласяся пустышкай, Пялевін вымушаны быў увесці ў яго вядомых персанажаў з сучаснай расійскай рэчаіснасці. «А без іх што? Нішто. Нацягнутая гісторыя з жыцця вар’ятаў.»[3]

На думку пісьменніка Дзмітрыя Быкава, апавяданне «Некрамент» нельга ўспрымаць сур’ёзна, пры яго прачытанні ўзнікае пачуццё няёмкасці[5].

Зноскі

  1. а б в г д Биякаева А. В. Рассказы В. Пелевина «мардонги» и «некромент»: идейные и формальные особенности метатекстового объединения // Вестник Инновационного Евразийского университета. — Павлодар, 2011.
  2. а б в г Некромент, или Смертельное танго
  3. а б Книжные покупки Андрея Быстрицкого
  4. Володихин Д. М. Река в луна-парке // Москва. — 2009. — № 1.
  5. Дмитрий Быков. Быков о Пелевине. Путь вниз. Лекция первая. 2016.