Непамук
Не́памук (чэшск.: Nepomuk; ням.: Pomuk) — горад у Пльзенскім краі Чэхіі. Знаходзіцца на рацэ Міхаўка, за 35 км на паўднёвы захад ад сталіцы края, горада Пльзень.
Горад
Непамук
Nepomuk
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершая згадка пра вёску Памук датаваная 1144 годам у сувязі з пабудовай непадалёк новага цыстэрцыянскага кляштара. У 1384 годзе Памук зліўся з суседнімі Пржэсаніцамі (чэшск.: Přesanice) і быў перайменаваны ў Непамук. Гэта дазволіла вёсцы ў 1413 годзе атрымаць статус горада. Аднак, у 1420-м годзе кляштар быў спалены, а яго ўладанні перайшлі ў рукі Швамберкаў, тагачасных уладальнікаў зеленагорскай сядзібы. Дзякуючы мудраму кіраванню, Непамук атрымаў шырокія правы варыць піва і праводзіць штогадовы кірмаш. У 1730-м годзе імператар Карл VI павялічыў статус Непамука да горада. З сярэдзіны XIX стагоддзя на працягу ста гадоў Непамук быў раённым судовым цэнтрам.
Вядомыя выхадцы
правіцьУ Непамуку нарадзіўся каталіцкі святы Ян Непамуцкі.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ Český statistický úřad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 19 кастрычніка 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Непамук
- Vybrané údaje podle správních obvodů obcí s rozšířenou působností a správních obvodů obcí s pověřeným obecním úřadem k 31. 12. 2005 (чэшск.) . Czech Statistical Office (8 сакавіка 2005).