Нептун (крылатыя ракеты)
Р-360 «Нептун» — украінская супрацькарабельная крылатая ракета. Распрацавана канструктарскім бюро «Луч».

Апісанне
правіцьКрылатая ракета для паражэння караблёў пачалі распрацоўваць з 2014 года пасля фактычнай страты Украінай свайго флоту. Упершыню яго паказалі шырокай публіцы ў кастрычніку 2019 года. Афіцыйна прынялі на ўзбраенне яшчэ ў 2020 годзе, аднак рэальна першы і пакуль што адзіны дывізіён ракет паступіў у войска толькі ў студзені 2022 года.
Максімальная дальнасць паражэння ракеты складае 280 км над морам. Могуць выводзіць з ладу судны танажнасцю да 5 тысяч тон ‒ вялікія дэсантныя караблі, эсмінцы, крэйсеры або карветы.
Выкарыстанне
правіць14 красавіка 2022 года, падчас уварванне Расіі ва Украіну, украінскае камандаванне заявіла, што расійскі флагманскі крэйсер «Масква» быў падбіты супрацькарабельнамі ракетамі «Нептун»[1].