Архіепіскап Нестар (свецкае імя Васіль Куліш; 25 лістапада 1925, с. Пясчанка, Херсонская вобласць, Украіна — 2005) — украінскі архірэй Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата, архіепіскап Адэскі. Мітрапаліт Украінскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы[1].

Нестар
Адукацыя
Дзейнасць манах
Нараджэнне 25 лістапада 1925(1925-11-25)
Смерць жнівень 2005 (79 гадоў)

Біяграфія

правіць

У 1951 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю. У 1954 годзе скончыў навучанне ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У 1992 годзе перайшоў ва Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата. 15 лістапада 1992 года быў пасвечаны ў епіскапа Чаркаскага і Чыгірынскага.

У 1994 годзе прызначаны епіскапам Пераяслаў-Хмяльніцкім з узвядзеннем у архіепіскапы.

У 1994 годзе прызначаны архіепіскапам Адэскім і Балцкім УПЦ КП.

У 1997 годзе пераведзены на Пераяслаўскую і Багуслаўскую епархію УПЦ КП. У 1998 годзе выведзены за штат УПЦ КП.

Зноскі

Спасылкі

правіць