Нета Барзілай

ізраільская спявачка

Нета Барзілай[2], Нэта Барзілай[3] (іўр.: נטע ברזילי; нарад. 22 студзеня 1993 года) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраілю з песняй «Toy»[4].

Нета Барзілай
נטע ברזילי
Netta (3) 20180508 EuroVisionary.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 студзеня 1993
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Ізраіля Ізраіль
Музычная дзейнасць
Прафесія
Інструменты
  • лупэра, гітара
Жанры Поп
Узнагароды
nettamusic.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Ерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.

З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (הכוכב הבא לאירוויזיון)[5], што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».

8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы, яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты гэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[6].

Зноскі

  1. https://www.allmusic.com/artist/netta-mn0003746219/biography
  2. zviazda.by
  3. belsat.eu
  4. Netta Barzilai to represent Israel in Lisbon! . Праверана 24 лютага 2018.
  5. Israel: Netta Barzilai wins “The Next Star for Eurovision 2018” | wiwibloggs(нявызн.) , wiwibloggs (13 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
  6. belsat.eu

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Нета Барзілай
Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
  Салвадор Сабрал
з песняй «Amar Pelos Dois»
 
Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2018
Пераемнік:
  Дункан Лоўрэнс
з песняй «Arcade»