Нетылінг (англ.: Nettilling Lake) — возера ў тэрыторыі Нунавут у Канадзе. Размешчана ў паўднёвай частцы вострава Бафінава Зямля. Адно з вялікіх азёр Канады — плошча воднай паверхні 5050 км², агульная плошча — 5542 км², найбуйнейшае возера тэрыторыі Нунавут і адзінаццатае па велічыні возера Канады, самае буйное размешчанае на востраве возера ў свеце[1]. Вышыня над узроўнем мора 30 метраў.

Нетылінг
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 30 м
Даўжыня
  • 123 км
Плошча 5542 км²
Найбольшая глыбіня 132 м
Размяшчэнне
Краіна  Канада
Нетылінг (Канада)
Нетылінг
Нетылінг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца прыкладна за 110 км на паўднёвы захад ад нацыянальнага парку Аўюітук, жывіцца ад размешчанага на поўдзень ад возера Амаджуак, а таксама ад мноства дробных азёр і рэк.

Зноскі