Нефцягорск (Краснадарскі край)

Нафцягорск (руск.: Нефтего́рск; таксама Апшэронскі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Апшэронскім раёне Краснадарскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Нефцягорскага гарадскога паселішча. Размешчаны за 9 км на поўдзень ад горада Апшэронск, у міжрэччы рэк Нефцянка і Нефцяная, у горана-лясной зоне паўночных схілаў Галоўнага Каўказскага хрыбта.

Пасёлак гарадскога тыпу
Нефцягорск
руск.: Нефтегорск
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
375 м
Насельніцтва
  • 4 924 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
352685 і 352686
Код АКАТП
Нефцягорск на карце Расіі ±
Нефцягорск (Краснадарскі край) (Расія)
Нефцягорск (Краснадарскі край)
Нефцягорск (Краснадарскі край) (Краснадарскі край)
Нефцягорск (Краснадарскі край)

Гісторыя правіць

У 1924 годзе ў выніку правядзення адміністрацыйнай рэформы быў утвораны сельскі савет у пасёлку пры Майкопскіх нафтавых промыслах Майнафтапрам Апшэронска-Хадыжанскага раёна Майкопскай акругі Паўднёва-Усходняй вобласці. 30 студзеня 1929 года пасёлак Майнефць быў пераўтвораны ў рабочы пасёлак Нефцягорск. У 1935 годзе рабочы пасёлак Нефцягорск быў пераўтвораны ў горад, а Апшэронскі раён скасаваны і ўся яго тэрыторыя падпарадкавана Нефцягорскаму гарсавету.

У 1939 годзе горад Нефцягорск быў ізноў аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў.

Зноскі