Новамалыніцкі сельсавет

Новамалы́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Ніўкі.

Новамалыніцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ніўкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новыя Малынічы. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Курацкага сельсавета, і рэарганізаваны ў Новамалыніцкі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ніўкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Наўхавіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.