Новая Гута (Буда-Кашалёўскі раён)

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Новая Гута — былы пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Новая Гута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1990-я)
Новая Гута на карце Беларусі ±
Новая Гута (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Новая Гута (Буда-Кашалёўскі раён)
Новая Гута (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Новая Гута (Буда-Кашалёўскі раён)

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 19 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

правіць

На поўдні меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 1990-я — жыхароў няма.

Дынаміка

правіць
  • 1959 год — 59 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (5 сем'яў) пераселены.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0