Новая газета (Аргенціна)

«Новая газета» («Новая газета») – штотыднёвая газета беларускіх эмігрантаў у Буэнас-Айрэсе ў 1930-х гг. (да 1940 г.). На яе старонках перадрукоўваліся артыкулы з савецкіх газетаў, змяшчаліся заклікі да ўдзелу ў кампаніі дапамогі Рэспубліканскай Іспаніі, справаздачы аб дзейнасці беларускіх арганізацыяў. У пачатку 1940-х гг. на старонках “Новой газеты” з’явіліся артыкулы, якія крытыкавалі ўмяшальніцтва беларускіх эмігрантаў у палітычную дзейнасць, што тлумачылася ўплывам таварыстваў “Культура” і “Бібліятэка імя І. Луцкевіча”. Пасля выключэння з Камуністычнай партыі Аргентыны кіраўніцтва газеты (рэдактара П. Ільяшэвіча і выдаўцу Л. Гузіча) “Новая газета” спыніла сваю дзейнасць.

Літаратура правіць

  • Шабельцаў С. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў; Рэдактар Н.Гардзіенка. – Мн.: Медысонт, 2009. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 17). – С. 36.