Новы драматычны тэатр (Мінск)
Новы драматычны тэатр — беларускі драматычны тэатр.
Новы драматычны тэатр | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1987 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | вул. Лізы Чайкінай д. 16, Мінск, Беларусь |
Дырэктар | Васіль Марэцкі |
Галоўны рэжысёр | Андрэй Гузій |
Сайт | newtheatre.by (бел.) |

Гісторыя
правіцьСтвораны ў 1987 годзе ў Мінску як тэатр-студыя “Дзе-Я?” на чале з рэжысёрам Міколам Труханам. У 1992 годзе атрымаў статус гарадскога тэатра. Станаўленне тэатра «Дзе-Я?» у асноўным звязана са зваротам да беларускай драматургічнай спадчыны. Рэпертуар складалі творы беларускіх пісьменнікаў, арыгінальныя п'есы, створаныя ў тэатры, а таксама лепшыя творы сусветнай літаратуры. Усе спектаклі ішлі па-беларуску.
У 1999 годзе М.Трухан памёр, пасля чаго адбылася змена агульнай канцэпцыі. У 2004 годзе тэатр быў перайменаваны ў Новы драматычны. Цяпер спектаклі ідуць на дзвюх мовах, прычым пераважае руская. З 2007 года галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Дзяніс Нупрэйчык. Некалькі гадоў у будынку працягваўся капітальны рамонт, які завяршыўся ў 2009 годзе.
З 2003 года пры тэатры дзейнічае адзіная ў Беларусі Дзіцячая тэатральная школа.
Падзеі 2020 года
правіць27 кастрычніка 2020 года 12 чалавек (9 акцёраў і 3 супрацоўнікі) тэатра падпісалі ліст пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку. Акцёры, якія падпісалі ліст, адмовіліся выйсці на сцэну ў спектаклі «Бонусны сеанс псіхааналізу»[1].
Кіраўніцтва
правіць- Мікола Трухан – мастацкі кіраўнік (1992-1999)
- Дзяніс Нупрэйчык – галоўны рэжысёр (2007-2013)
- Андрэй Гузій (з 2013)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Мартинович, Денис. Актеры минского Нового драматического театра объявили забастовку (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (27 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
Спасылкі
правіць- Яшчэ адзін мінскі тэатр пад пагрозай знішчэння? // nashaniva.by 27 кастрычніка 2020
- Блог Новага драматычнага тэатра(недаступная спасылка)