Нові-Садскі ўніверсітэт
Нові-Садскі ўніверсітэт (сербск.: Универзитет у Новом Саду / Univerzitet u Novom Sadu) — сербскі ўніверсітэт у г. Нові-Сад, другі па велічыні ў краіне. Заснаваны ў 1960 годзе.
Нові-Садскі ўніверсітэт | |
---|---|
Универзитет у Новом Саду Univerzitet u Novom Sadu | |
Арыгінальная назва |
Универзитет у Новом Саду Univerzitet u Novom Sadu |
Заснаваны | 28 чэрвеня 1960 |
Рэктар | Міраслаў Вескавіч |
Студэнты | 43 259 |
Выкладчыкаў | 2 897 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | uns.ac.rs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаецца з 14 факультэтаў, з якіх Тэхнічны факультэт імя Міхайла Пупіна знаходзіцца ў горадзе Зрэнянін (утвораны ў 1986 годзе на аснове створанага ў 1974 годзе Тэхніка-педагагічнага вучылішча), Педагагічны факультэт — у горадзе Сомбар, Эканамічны і Будаўнічы факультэты, а таксама Настаўніцкі факультэт з выкладаннем на венгерскай мове — у горадзе Субаціца, астатнія ўласна ў горадзе Нові-Сад.
У склад універсітэта таксама ўваходзіць Акадэмія мастацтваў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нові-Садскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт Універсітэта г. Нові-Сад
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.