Норман Дэвіс
Норман Дэвіс (англ.: Ivor Norman Richard Davies; нар. 8 чэрвеня 1939, г. Болтан, Вялікі Манчэстэр, Англія) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай даследаванняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасць у англамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Еўропы і Брытанскіх астравоў.
Норман Дэвіс | |
---|---|
англ.: Norman Davies | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1939[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | normandavies.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдаленскім каледжы Оксфардскага ўніверсітэта на кафедры гісторыка Элана Джона Персіваля Тэйлара. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым збіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб збіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысертацыі, але так і не змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэнне — Кракаўскі ўніверсітэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў даследаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар змяніў назву сваёй працы на «Брытанская знешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасля таго, як Дэвіс у 1973 годзе атрымаў у Кракаве доктарскі тытул, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў».
Узнагароды
правіць- Вялікі Крыж Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1998)[5].
Публікацыі
правіць- 1972: White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20. (Рэдакцыя-2004: ISBN 0712606947)
- 1977: Poland, Past and Present. A Select Bibliography of Works in English. ISBN 0892500115
- 1981: God's Playground . A History of Poland. Vol. 1: The Origins to 1795, Vol. 2: 1795 to the Present. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0199253390 / ISBN 0199253404.
- 1984: Heart of Europe. A Short History of Poland. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0192851527.
- 2001: Heart of Europe : The Past in Poland’s Present Oxford University Press, USA; New edition ISBN 0192801260
- 1991: Jews in Eastern Poland and the USSR, 1939-46.Palgrave Macmillan. ISBN 0312062001
- 1996: Europe: A History . Oxford: Oxford University Press. ISBN 0198201710
- 1997: Auschwitz and the Second World War in Poland: A lecture given at the Representations of Auschwitz international conference at the Jagiellonian University. Universitas. ISBN 8370529356
- 1999: Red Winds from the North. Able Publishing. ISBN 0907616453
- 1999: The Isles. A History. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0195134427
- 2002 (з Роджэрам Мурхаўсам ): Microcosm: Portrait of a Central European City London: Jonathan Cape. ISBN 0224062433
- 2004: Rising '44. The Battle for Warsaw. London: Pan Books. ISBN 0333905687
- 2006: Europe East and West: A Collection of Essays on European History. Jonathan Cape. ISBN 0224069241
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122370066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122370066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Davies_Norman
- ↑ https://www.learnedsociety.wales/fellowship/fellows/ Праверана 25 красавіка 2021.
- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 22 grudnia 1998 r. o nadaniu orderów i odznaczeń (M.P. z 1999 r. Nr 6, poz. 67) (польск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Норман Дэвіс
- Польскі сайт пра Нормана Дэвіса, уключае галерэю і пераклады некаторых тэкстаў