Ноўка (Полацк)
мясцовасць у Полацку
Ноўка — мясцовасць ва ўсходняй частцы Полацка.
Ноўка | |
---|---|
55°28′53″ пн. ш. 28°49′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211405 |
Агульная характарыстыка правіць
Мясцовасць размешчана на правым беразе Заходняй Дзвіны ва ўсходняй частцы горада пры ўездзе ў Полацк з боку Віцебска. Асноўнай транспратнай магістраллю з'яўляецца вуліца Гагарына, якая перасякае амаль усю мясцовасць з захаду на ўсход.
З поўдня натуральнай мяжою мясцовасці з'яўляецца рака Заходняя Дзвіна. На паўночным захадзе Ноўка мяжуе з яшчэ адной полацкай мясцовасцю — Грамы. На паўднёвым усходзе за мяжой горада пачынаецца тэрыторыя вёскі Струнне, на ўсходзе — вёскі Салонікі, на паўночным усходзе — вёскі Багатырская.
Забудова мясцовасці пераважна сядзібнага тыпу, малапавярховая, у сваёй масе драўляная. На тэрыторыі мясцовасці маецца некалькі прамысловых аб'ектаў, школа, бальніца і інш.
Транспарт правіць
- Чыгуначная станцыя Полацк-Сосніца
Сацыяльныя аб'екты правіць
- Полацкая гарадская бальніца № 1
- Полацкі кнсервавы завод
- Паліклініка № 2
- Школа № 13
- Царква Святога Панцеляймона
- Чырвоныя могілкі