Нуну да Кунья

Ну́ну да Ку́нья (парт.: Nuno da Cunha; 14871539) — губернатар партугальскай Індыі, сын Трыстана да Кунья.

Зацвердзіў панаванне Партугаліі на востраве Армуз, пабудаваў крэпасць у Дыу, завалодаў горадам з дапамогай хітрасці (1537) і здолеў утрымаць яго за сабой. Яго імя ўвекавечыў у сваёй паэме Камоэнс.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).