Нуон Чэа (кхмер.: នួន ជា; 7 ліпеня 1926 — 4 жніўня 2019) — камбаджыйскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч рэжыма «Чырвоных кхмераў», ваенны злачынец.

Нуон Чэа
кхмер.: នួន ជា
прэм’ер-міністр Камбоджы[d]
27 верасня 1976 — 25 кастрычніка 1976
Папярэднік Пол Пот
Пераемнік Пол Пот
Нараджэнне 7 ліпеня 1926(1926-07-07)[1]
Смерць 4 жніўня 2019(2019-08-04)[1] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Lau Kim Lorn
Бацька Lao Liv[d]
Маці Dos Peanh[d]
Жонка Ly Kimseng[d]
Веравызнанне будызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, рэвалюцыянер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго называлі «Брат нумар два» — ён быў другім чалавекам у краіне пасля Пол Пота, калі Камбоджай кіравалі «Чырвоныя кхмеры», — у перыяд ад 1975 да 1979 года. Пасля захопу ўлады ў Камбоджы ў 1975 годзе яны кінулі краіну ў хаос. За чатыры гады загінула, як мяркуецца, два мільёны чалавек. Нуон Чэа быў адным з ідэолагаў і архітэктараў новага ладу. Дактрына атрымала назву «Нулявы год» — па аналогіі з «Першым годам» календара французскай рэвалюцыі, што вызначае новы пункт адліку ў гісторыі. Пасля в’етнамскага наступу і звяржэння рэжыму ў 1979 годзе Нуон Чэа з групай паплечнікаў схаваўся ў гарах, дзе і дачакаўся памілавання ў 1998 годзе на падставе мірнага пагаднення. Але пад ціскам міжнародных арганізацый Камбоджа арыштавала яго ў 2007 годзе. Пазней Чэа быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за генацыд. Сваёй віны не прызнаў. На адным з судовых пасяджэнняў ён заявіў, што яго галоўнай мэтай было «вызваліць радзіму ад каланіялізму і агрэсіі, ад прыніжэння з боку злодзеяў, якія хацелі скрасці нашу краіну і сцерці Камбоджу з твару зямлі». Памёр у турме ва ўзросце 93 гадоў[3][4].

Зноскі