Нью-Мексіканскі высакагорны ўніверсітэт

Нью-Мексіканскі высакагорны ўніверсітэт (англ.: New Mexico Highlands University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лас-Вегас у штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Нью-Мексіканскі высакагорны ўніверсітэт
англ.: New Mexico Highlands University
Арыгінальная назва англ.: New Mexico Highlands University
Заснаваны 1893
Студэнты 2 777[1]
Краіна
Размяшчэнне Лас-Вегас, Нью-Мексіка, ЗША
Сайт nmhu.edu

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ў 1893 годзе як настаўніцкая школа, універсітэт сёння мае галоўны кампус у Лас-Вегасе і спадарожнікавыя кампусы ў Санта-Фэ, Альбукерке, Рыа-Ранча, Фармінгтане і Розуэле. Вучэльня мае сярэдні штогадовы штат студэнтаў у прыкладна 3 тысячы асоб і прапануе мноства праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў шасці школах і каледжах, а таксама праз інтэрнэт.

Структура

правіць
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа бізнесу, медыяў і тэхналогій
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа адукацыі

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

правіць