«Нябесныя істоты» (англ.: Heavenly Creatures) — новазеландскі біяграфічны фільм 1994 года, зняты Пітэрам Джэксанам па сцэнарыі, які ён напісаў разам са сваёй жонкай Фрэн Уолш[en]. Галоўныя ролі выканалі Мелані Лінскі[en] і Кейт Уінслет[10]. Фільм спалучае элементы розных жанраў, такіх як гістарычная драма, крымінал, псіхалагічны трылер, рамантыка і фэнтэзі.

Нябесныя істотыM:
англ.: Heavenly Creatures
Жанр female buddy film[d], крымінальны фільм[d][3], драматычны фільм[4][3][…], гісторыя сталення[d] і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія WingNut Films[d]
Працягласць 108 хв.
Краіна
Мова англійская[1]
Год 1994 і 12 студзеня 1995[2]
IMDb ID 0110005
Афіцыйны сайт (англ.)

Заснаваны на вядомай справе аб забойстве Паркер — Х’юм[en], фільм разглядае адносіны між дзвюма дзяўчынкамі-падлеткамі — Палін Паркер і Джульет Х’юм[en] — кульмінацыяй якіх стала наўмыснае забойства маці Паркер. Падзеі ахопліваюць перыяд ад першай сустрэчы дзяўчат у 1952 годзе да здзяйснення злачынства, якое адбылося ў Крайстчэрч, Новая Зеландыя, 22 чэрвеня 1954 года.

Прэм’ера фільма адбылася на 51-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні 1994 года, дзе карціна была ўзнагароджана «Сярэбраным львом[en]». Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, стаўшы адным з самых папулярных фільмаў таго года. Рэцэнзенты высока ацанілі большасць аспектаў пастаноўкі, асаблівую ўвагу надалі працы невядомых раней Лінскі і Уінслет, а таксама рэжысуры Джэксана. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый у 1995 годзе.

У 1954 годзе з Англіі ў новазеландскі гарадок прыязджае школьніца па імені Джульет. Там яна знаёміцца са сваёй новай аднакласніцай Палін, і іх сяброўства неўзабаве пераходзіць у лесбійскую сувязь. Страсная цяга дзяўчат адна да адной умацоўваецца і сумесным захапленнем фантастычнымі сусветамі і літаратурай. Іх бурная фантазія прыводзіць да стварэння паралельнай рэальнасці, дзе яны адчуваюць сябе ў бяспецы і вольнымі ад грамадскіх абмежаванняў. Спрабуючы захаваць сваю ўнікальную сувязь, сяброўкі здзяйсняюць крайні ўчынак, пераходзячы грань між выдумкай і рэальнасцю.

Узнагароды

правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 17 намінацыямі[11].

Крыніцы

правіць
  1. HEAVENLY CREATURES // NZ Register of Classification Decisions
  2. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=1902 Праверана 3 сакавіка 2018.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt0110005/ Праверана 21 мая 2016.
  4. https://www.filmaffinity.com/es/film632355.html Праверана 21 мая 2016.
  5. а б в http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/creature-del-cielo/30016/ Праверана 21 мая 2016.
  6. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=12859.html Праверана 21 мая 2016.
  7. http://www.imdb.com/title/tt0110005/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
  8. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-12859/ Праверана 21 мая 2016.
  9. а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. Heavenly Creatures (1994) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
  11. Heavenly Creatures (1994) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць