Нямецкая мова ў кубе

Нямецкая мова ў кубе (ням.: Deutsch hoch drei, руск.: Немецкий в кубе) — фестываль нямецкай мовы, які адбыўся ў центры Масквы 13 — 14 верасня 2014 года. З правядзення гэтага фестывалю распачаўся Год нямецкай мовы і літаратуры ў Расіі 2014—2015 гадоў, які праводзіўся з ўдзелам маскоўскага Інстытута імя Гётэ і ўключаў багата розных культурных мерапрыемстваў.

Наймасавы ў свеце ўрок нямецкай мовы
На тэрыторыі фестывалю
Гульня — складванне нямецкіх слоў
Павільён «Школа»
Продаж кніг

Месцам фестывалю стал сад «Эрмітаж[ru]». На працягу 2 дзён адбыліся больш за 40 падзей. Агулам у фестывалі бралі ўдзел, паводле звестак арганізатараў, каля 18 тысяч чалавек[1].

Галоўныя мэты

правіць

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэта фестывалю — паказаць людзям, наколькі цікава нямецкая мова і наколькі багатая сучасная нямецкая літаратура. Паведамленне Гётэ-Інстытута адзначае, што гэта мерапрыемства — найважнейшае ў бягучым годзе. Назва фестывалю падкрэслівае, што эфектыўна пазнаваць мову адначасна можна з розных бакоў[2].

Падзеі

правіць

Галоўным мерапрыемствам фестывалю лічыцца «наймасавы ў свеце ўрок нямецкай мовы», які правёў Аляксандр Пушной. У ім удзельнічалі 3 тысячы «вучняў», яшчэ 10 тысяч глядзелі яго ў інтэрнэце.

У розных частках і павільёнах парку прайшлі таксама іншыя культурныя падзеі: канцерты, заняткі, апавяданні пра сучасную нямецкую літаратуру і паказы новых нямецкамоўных кніг, продаж новых выданняў, розныя гульні. Значную частку ўдзельнікаў фестывалю складалі дзеці рознага ўзросту, якія вывучаюць нямецкую мову; для іх таксама былі праведзены шматлікія мерапрыемствы.

Крыніцы

правіць
  1. Галоўная старонка (на рускай, нямецкай мовах)
  2. Фестиваль «Немецкий в кубе» прошел в Москве Архівавана 6 кастрычніка 2014., тэлеканал Мір24 (на рускай мове)

Спасылкі

правіць