Нямецкі алфавіт
Сучасны няме́цкий алфаві́т — алфавіт на лацінскай аснове, які ўжываецца для пісьма на нямецкай мове. Складаецца з 26 пар лацінскіх літар: A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, J j, K k, L l, M m, N n, O o, P p, Q q, R r, S s, T t, U u, V v, W w, X x, Y y, Z z. Акрамя іх у нямецкім алфавіце ёсць тры умлауты Ä ä, Ö ö, Ü ü і лігатура ß. Апошнія падпарадкоўваюцца алфавітнаму парадку, г. зн. у слоўніках ідуць адразу пасля A a, O o, U u і падвоенай ss, адпаведна. У асобных выпадках ужываюцца дадатковыя варыянты літар, але гэта характэрна толькі для некаторых дыялектаў і для слоў іншамоўнага паходжання ў нямецкай мове.

Транскрыпцыя Правіць
Ніжэй прыведзена табліца з правіламі чытання нямецкіх літар.
Літара | Назва | Гук | Прыклад | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
A a | [aː] | /a/, /a:/ | Band, Tag | пасля i і j чуецца як ja — Maria; ai — дыфтонг /aɪ̯/ (ай); ae — чуецца ä; au — дыфтонг /aʊ̯/; падвоенае aa можа чытацца падоўжана — Haar |
Ä ä | [ɛː] | /ε/, /ε:/ | Hände, Ähre | перад u — дыфтонг /ɔʏ̯/ (оу) |
B b | [beː] | /b/ | Bruder | |
C c | [tseː] | сустракаецца ў спалучэнні з іншымі літарамі: з h утварае букваспалучэнне ch, якое чуецца як /x/ ці /ç/; ck — /k/; у chs — /ks/; tsch — /t͡ʃ/; рэдка адна c чуецца як /t͡s/ (перад e, i) | ||
D d | [deː] | /d/ | ausdenken | |
E e | [eː] | /ε/, /ə/, /e:/ | kennen, bekannt, See | ie — /i:/, oe — /ø:/; ei, ey, ai, ay — дыфтонг /aɪ̯/ |
F f | [ɛf] | /f/ | Fracht | такі ж гук перадае нямецкая літара v |
G g | [geː] | /g/, /ʒ/, /ç/ | gut, Genie, König | |
H h | [haː] | /h/ | heute | часта h увогуле не чытаецца, напрыклад, паміж галоснымі і ў канцы слова — gehen, weh |
I i | [iː] | /ı/, /i:/ | bitten, Vieh | в ie — /i:/; ei, ai — /aɪ̯/ |
J j | [jɔt] | /j/, /ʒ/ | jung, Journalist | |
K k | [kaː] | /k/ | Kette | у букваспалучэнні ck — таксама /k/ |
L l | [ɛl] | /l/ | Flöte | |
M m | [ɛm] | /m/ | Stimme | |
N n | [ɛn] | /n/ | senden | |
O o | [oː] | /ɔ/, /o:/ | offen, Kohl | у букваспалучэнні oe — /ø:/ |
Ö ö | [øː] | /œ/, /ø:/ | Österreich, zwölf, schön | |
P p | [peː] | /p/ | Punkt | pf — дыфтонг /p͡f/ |
Q q | [kuː] | у спалучэнні qu — /kv/ | ||
R r | [ɛr] | /r/ | Drache | |
S s | [ɛs] | /s/, /z/ | Bus, sehen | в sp і st — /ʃ/, таксама sch — /ʃ/ |
ẞ ß | [ɛs't͡sɛt] | /s/ | heiß | |
T t | [teː] | /t/ | Platte | |
U u | [uː] | /ʊ/, /u:/ | unten, Uhr | au — /aʊ̯/, eu, äu — /ɔʏ̯/ |
Ü ü | [yː] | /ʏ/, /y:/ | Übung, küssen, kühl | |
V v | [faʊ] | /f/, /v/ | Vater, Vase | |
W w | [veː] | /v/ | Wolken | |
X x | [iks] | перадае гукаспалучэнне /ks/ — Max | ||
Y y | ['ʏpsilɔn] | /ʏ/, /y:/ | Ypsilon, Typ | |
Z z | [t͡sɛt] | /t͡s/ | dreizehn |
Нямецкая пісьменнасць Правіць
Першыя крыніцы нямецкай пісьменнасці адносяцца яшчэ да старажытнаверхненямецкага перыяду развіцця нямецкай мовы ці нават раней. Практычна да XII стагоддзя ўжывалася Рунічнае пісьмо, якое пазней было поўнасцю выцеснена лацініцаю. У XV—XVI стагоддзях быў пашыраны шрыфт швабахер (Schwabacher) з групы гатычных шрыфтоў[1].
Гатычным пісьмом нямецкія літары пісаліся практычна да пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці — узніклай у XVII—XVIII стст. фрактураю (Fraktur)[2]. З канца XIX стагоддзя шырока распаўсюдзілася антыква, але афіцыйна яна была прызнана толькі пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў 1918 годзе. Антыква лічылася больш простым і лёгка ўспрымальным шрыфтам, чым ломанае гатычнае пісьмо. У 1920-30-я гады ўжываўся шрыфт Зютэрліна (Sütterlinschrift)[3].
- Фрактура
У гітлераўскай Германіі зноў былі паспрабавалі адрадзіць стары шрыфт імперыі, які таксама выкарыстоўваўся ў нацысцкай прапагандзе: лічылася, што такое пісьмо адлюстроўвае характар сапраўдных немцаў. Але гэта практыка не мела поспеху па дзвюх прычынах. Па-першае, Гітлер апасаўся, што на гарнітуру літар паўплывала яўрэйскае квадратнае пісьмо. Па-другое, чытаць надпісы на фрактуры было цяжка. Сёння выкарыстоўваецца звычайны друкарскі набор літар, ранейшыя ж шрыфты ўжываюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах.
Гл. таксама Правіць
Зноскі Правіць
- ↑ Friedrich Beck. „Schwabacher Judenlettern“ - Schriftverruf im Dritten Reich. — Verlag für Berlin-Brandenburg, 2006. — ISBN 3-86650-344-X.
- ↑ Fraktur(недаступная спасылка). ИнъязСервис - Изучение иностранных языков. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 26 лістапада 2011.
- ↑ Шрифт Зюттерлина(недаступная спасылка). ИнъязСервис - Изучение иностранных языков. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 26 лістапада 2011.
Літаратура Правіць
- Носков С. А. Немецкий язык для поступающих в вузы. — Мн., 2002. — 415 с. — ISBN 985-06-0819-6.
- Regeln und Wörterverzeichnis. Überarbeitete Fassung des amtlichen Regelwerks 2004. — München und Mannheim: Rat für deutsche Rechtschreibung, 2006.
Спасылкі Правіць
- Немецкий алфавит в картинках, для детей и школьников(недаступная спасылка). diposter.com. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
- Немецкий алфавит(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2012. Праверана 10 ліпеня 2011.
- Немецкий алфавит c произношением(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2011.
- Виды немецкой письменности(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 10 ліпеня 2011.
- Rat für deutsche Rechtschreibung(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2011.