Нямецкі панк ("Deutschpunk") - субсцэна і абагульняючае паняцце для разнастайных стылёвых напрамкаў унутры нямецкамоўнага панку.

Паходжанне паняцця правіць

Паняцце "Нямецкі панк" упершыню з'явілася ў 1977 г. як загаловак чытацкага ліста, каторы панк-гурт "Male" даслаў у рэдакцыю мазычнага часопісу "Sounds", каб паскардзіцца на тое, што нямецкамоўныя панк-рэлізы ў параўнанні з англамоўнымі ігнаруюцца прэсай.[1] Далейшае пашырэнне ў якасці пазначэння для сцэны ці музычнага суб-жанру "Нямецкі панк" знайшоў адылі ж толькі ў пачатку 1980-х гг., у сувязі з нямецкамоўным "82er-Punk Bewegung" (Панк-рухам 82-га). Паняцце з'яўляецца між іншым у рэцэнзіі на "Underground Hits 1" (1982)[2] і EP гурта "Die Wichser" (таксама 1982)[3].

Як дакладна азначанае паняцце магло выкарыстоўвацца найпазней з канца 1980-х гг. Сам стыль і паняцце ўспрымаліся па-рознаму. Калі ў хардкор-фанзіне "ZAP" у 1980-х гг. друкаваліся негатыўныя тэксты пра стыль і яго прыхільнікаў[4], то пазнейшыя фан-зіны шырока вызначалі тэрмін і абагульнялі пад ім агульна нямецкамоўным панк/хардкор, каб такім чынам надаць яму станоўчае адценне.[5]

Панк-рок з нямецкімі тэкстамі правіць

У сярэдзіне 1990-х гг. з'яўляюцца гурты новай генерацыі, якія не гралі ў тыповых стылях нямецкага панку 80-х ці 90-х. Такія групы, як ...But Alive, Kafkas, Lost Lyrics, Muff Potter, Psycho Gambola, Schrottgrenze, Turbostaat, Tut das Not, Tagtraum oder Verbrannte Erde былі пад уплыавам меладычнага хардкору, пост-хардкору і эма-музыкі. Адпаведны, фан-зіны азначалі іх як "панк-рок з нямецкімі тэкстамі" ці "нямецкамоўны панк-рок". Гэта, аднак, засталося вымушанай мерай, не прынятай паўсюль.

Гурты правіць

Гурты 1970-х правіць

Гурты 1980-х правіць

Гурты 1990-х правіць

Зноскі