Няміга (гурт)
Гурт «Няміга» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў жніўні 2017 года. Калектыў склаўся з двух музыкаў і двух архітэктараў. Свой жанр характарызуе як акустык-фолк-рок.
Няміга | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-рок, акустык-фолк-рок |
Гады | жнівень 2017 - сённяшні дзень [1] |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Ксенія Валенда, Савелій Юрчанка, Раман Быстры |
Былыя ўдзельнікі |
Марыя Лабовіч, Вера Алендра, Елізавета Лобан, Валерыя Палуян |
Афіцыйная суполка гурта |
У палітры інструментаў выкарыстоўвае як народныя (блокфлейта, джэмба), так і эстрадныя (гітара, сінтэзатар). Галоўны кірунак творчасці гурта — беларускамоўныя глыбокія тэксты і прыемная душэўная музыка, якая здольная крануць сэрца, несці людзям любоў і цяпло.
Паходжанне назвы
правіцьНазву «Няміга» гурт узяў ад ракі ў Мінску, якая знікла (зараз працякае па трубах), але з ёй звязаны знакавыя падзеі айчыннай гісторыі. Нам здаецца, што гэта нейкая алегорыя нашай мовы і культуры, якую ў сваіх песнях мы стараемся адрадзіць.
Склад
правіць- Ксенія Валенда — вакал, гітара
- Савелій Юрчанка — бас-гітара
- Раман Быстры — перкусія, ударныя
Дыскаграфія
правіцьГод | Назва | Тып |
---|---|---|
2017 | Не забывай пра мяне | Сінгл |
2017 | Белая зямля | Сінгл |
2018 | Хвалі | Сінгл |
2018 | Страла | Сінгл |
2018 | Папараць-кветка | Сінгл |
2019 | Шторм | Сінгл |
2019 | Рэжым «у самалеце» | Сінгл |
2019 | Вецер у траве | Альбом |
2021 | Ай, дачка! | Альбом |
2021 | Росток | Сінгл |
2022 | Дзверы | Сінгл |
2022 | Раманс | Сінгл |
2022 | Вяртайся дамоў | Сінгл |
2023 | Рано | Сінгл |
2023 | Маўчыць Крэва | Сінгл |
2023 | Спыталі ў мора | Сінгл |