Нярынга

горад у Літве

Няры́нга (літ.: Neringa) — горад у заходняй Літве, утварае самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета, цэнтрам якога выступае пасёлак Ніда. Фактычна горад складаецца з чатырох пасёлкаў, аб’яднаных у адну адміністрацыйную адзінку. Размешчаны на Куршскай касе на беразе Балтыйскага мора. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.

Горад
Нярынга
літ.: Neringa
Герб
Герб
Краіна
Статус
самакіраванне
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1961
Першая згадка
1429
Плошча
  • 94,4 км²
Насельніцтва
  • 4 022 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-93012[2] і LT-93017[2]
Афіцыйны сайт
neringa.lt (літ.)
Нярынга на карце Літвы
Нярынга (Літва)
Нярынга

Гісторыя

правіць

Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) з’явіліся ў хроніках Тэўтонскага ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю быў у складзе Прусіі. Па выніку Першай сусветнай вайны ў 1920 годзе перададзены пад кіраванне Антанты, анексаваны Літвой у выніку Мемельскага паўстання 1923 года.

У 1939 годзе Куршская каса разам з Клайпедай была перададзена Германіі, але пасля Другой сусветнай вайны трапіла ў склад Літоўскай ССР.

Як адзіны горад Нярынга была ўтворана ў 1961 годзе шляхам аб’яднання пасёлкаў і стала горадам рэспубліканскага падпарадкавання. У 1995 годзе Нярынга атрымала правы гарадскога самакіравання, а падчас адміністрацыйнай рэформы 1999 года атрымала статус самакіравання.

У 2000 годзе Куршская каса была уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2001 2 399 [1]
2002 2 202 [1]
2003 2 160 [1]
2004 2 244 [1]
2005 2 316 [1]
2006 2 230 [1]
Год Колькасць
2007 2 204 [1]
2008 2 300 [1]
2009 2 477 [1]
2010 2 403 [1]
2011 2 564 [1]
2012 2 641 [1]
Год Колькасць
2013 2 719 [1]
2014 2 752 [1]
2015 2 879 [1]
2016 3 020 [1]
2017 3 097 [3]
2018 3 224 [4]
Год Колькасць
2019 3 455 [5]
2020 3 530 [5]
2021 3 609 [1]
2022 3 903 [5]
2023 4 022 [1]

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць