Нёман (еўрарэгіён)
Еўрарэгіён «Нёман» — еўрарэгіён створаны 6 чэрвеня 1997 году ў выніку трохбаковага пагаднення паміж Польшчай, Літвой і Беларуссю. Ён быў створаны для супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, інтэнсіфікацыі сацыяльных, эканамічных і палітычных сувязей для раёнаў, якія маюць блізкае геаграфічнае становішча, агульную гістарычную і культурную спадчыну і падобныя традыцыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Grodno._View_of_the_Neman_River_and_the_historical_centre_of_the_city.jpg/220px-Grodno._View_of_the_Neman_River_and_the_historical_centre_of_the_city.jpg)
Гісторыя
правіцьІніцыятыва стварэння еўрарэгіёну з'явілася на пачатку 1995 года ў Дэкларацыі 2-га Балтыйскага эканамічнага форуму, а ў лістападзе было падпісана пагадненне аб стварэнні Праўлення Еўрарэгіёну Нёман. 6 чэрвеня 1997 г. у Аўгустове "Пагадненне аб стварэнні трансгранічнага аб'яднання еўрарэгіёну «Нёман»" было падпісаны польскімі, беларускімі і літоўскімі прадстаўнікамі. 4 красавіка 2002 ў Беластоку была прынятая ў аб'яднанне Калінінградская вобласць Расійскай Федэрацыі.
Спасылкі
правіць- “Еўрарэгіён Нёман – 2015” у Гародні Архівавана 17 жніўня 2016.