Ніво́з (фр.: nivôse, паводле лац.: nivosus — снежны) — 4-ы месяц (21/23 снежня19/21 студзеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц нівоз

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.