Нігал Андрэсен

эстонскі піьсменнік і палітык

Нігал Андрэсен (эст.: Nigol Andresen; 2 кастрычніка 1899, Авіда, воласць Хальяла — 24 лютага 1985, Тарту) — эстонскі пісьменнік (літаратурны псеўданім Ormi Arp), дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Міністр замежных спраў Эстоніі (21 чэрвеня — 21 ліпеня 1940). Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (29 лістапада 1946 — 5 сакавіка 1947).

Нігал Андрэсен
эст.: Nigol Andresen
старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР[d]
29 лістапада 1946 — 5 сакавіка 1947
Папярэднік Іаганес Барбарус
Пераемнік Эдуард Пяль[d]
Нараджэнне 2 кастрычніка 1899(1899-10-02)[1]
Смерць 24 лютага 1985(1985-02-24) (85 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць пісьменнік, настаўнік, палітык
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас нямецкай акупацыі Эстоніі — у эвакуацыі ў СССР. У 1944 годзе вярнуўся ў Эстонію, займаў пасады намесніка старшыні Савета міністраў Эстоніі і Прэзідыума Вярхоўнага Савета (1946—1949).

У сакавіку 1950 года на 8-м Пленуме ЦК КП ЭССР нараўне з некалькімі іншымі вядучымі эстонскімі камуністамі (Мікалай Каратам, Эдуард Пяль, Арнольд Веймер) быў абвешчаны «буржуазным нацыяналістам». Арыштаваны 24 сакавіка 1950 года і асуджаны на 25 гадоў, ссылку адбываў у працоўным лагеры ў Сібіры. Быў вызвалены ў 1955 годзе.

Пасля вяртання ў Эстонію адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выступаў як перакладчык, рэдактар. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстонскай ССР імя Юхана Смуула.

Пахаваны на Лясных могілках Таліна.

Зноскі

  1. Nigol Andresen // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.