Ніжагародскі метрапалітэн

Ніжагародскі метрапалітэн (да 1992 — Горкаўскі метрапалітэн) — сістэма ліній метрапалітэна ў Ніжнім Ноўгарадзе, трэцяя на тэрыторыі Расіі, дзясятая на тэрыторыі СССР. Складаецца з 2-х ліній: Аўтазаводскай і Сормаўскай. Па стане на 2018 год дзейнічаюць 15 станцый (14 падземных дробнага залажэння і 1 наземная), даўжыня ліній складае 21,6 км, штодзённы пасажырапаток — каля 271,89 тыс. чалавек.

Ніжагародскі метрапалітэн
NNMetro.svg
Інфармацыя
Краіна Сцяг Расіі Расія
Горад Coat of Arms of Nizhny Novgorod.svg Ніжні Ноўгарад
Дата адкрыцця 20 лістапада 1985
Даўжыня ліній 21,6 км
Колькасць станцый 15
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 271,89 тыс. (2018)[1]
Пасажырапаток за год 30,421 млн. (2018)[1]
Схема ліній
Nizhny Novgorod Metro map ru.svg

ГісторыяПравіць

Гісторыя Ніжагародскага метрапалітэна пачынаецца ў кастрычніку 1973 года, калі да распрацоўцы першай чаргі метрапалітэна прыступілі праекціроўшчыкі маскоўскага інстытута «Метрагіпратранс». Будаўніцтва пачалося 17 снежня 1977 года.

20 лістапада 1985 года быў адкрыты рух цягнікоў на першым участку Аўтазаводскай лініі працягласцю 6,8 км з шасцю станцыямі («Маскоўская», «Чкалаўская», «Ленінская», «Зарэчная», «Рухавік Рэвалюцыі» і «Пралетарская»). Метрапалітэн звязаў паўднёва-заходнія прамысловыя раёны горада на левым беразе Акі з чыгуначным вакзалам. У далейшым лінія метро была працягнута ў паўднёва-заходнім кірунку: 8 жніўня 1987 года адкрыліся станцыі «Аўтазаводская» і «Камсамольская», а 15 лістапада 1989 года — станцыі «Кіраўская» і «Парк Культуры».

20 снежня 1993 года былі ўведзены ў эксплуатацыю дзве станцыі другой, Сормаўскай, лініі — «Канавінская» і «Бурнакаўская», 9 верасня 2002 года адкрылася наземная станцыя «Буравеснік». Дзве лініі Ніжагародскага метрапалітэна працавалі як адна (на станцыі «Маскоўская» адбывалася змена напрамкі руху з адной лініі на іншую).

У 2000 годзе пачалося будаўніцтва метрамаста праз Аку для падаўжэння Аўтазаводскай лініі ў гістарычную нагорную частку горада. 4 лістапада 2012 года быў адкрыты рух па метрамосце да новай станцыі «Горкаўская».

ЛінііПравіць

# Назва Канцавыя станцыі Колер Уведзена ў строй Колькасць станцый Працягласць (км)
  Аўтазаводская «Горкаўская» — «Парк Культуры» Чырвоны 20.11.1985 11 14,5
  Сормаўская «Буравеснік» — «Стрэлка» Сіні 20.12.1993 5 7,1
  Нагорная (праектаваная) «Крамлёўская» — «Навінкі» Зялёны праектуецца
Усяго: 15 21,6

Заўвага: На Аўтазаводскай лініі арганізаваны правабаковы рух, на Сормаўскай лініі — левабаковы.

Рухомы састаў, дэпоПравіць

У Ніжагародскім метрапалітэне з моманту адкрыцця па цяперашні час выкарыстоўваюцца вагоны 81-717/714 («нумарныя»), адзін састаў з вагонаў 81-717.5/714.5 (эксплуатуецца з 2009 года), і тры саставы 81-717.6/714.6, закупленыя перад адкрыццём станцыі «Горкаўская».

У метрапалітэне адзінае электрадэпо «Пралетарскае», у ім знаходзіцца 21 састаў (дэпо разлічана на 32 саставы), адначасова на лініі працуюць ад 10 да 14 саставаў.

Зноскі

  1. а б Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. технико-эксплуатационные характеристики метрополитенов за 2018 год . международная ассоциация «Метро». Праверана 21 лістапада 2018.(недаступная спасылка)

СпасылкіПравіць