Ніжнетагільскі дзяржаўны цырк
Ніжнетагільскі дзяржаўны цырк — цырк горада Ніжняга Тагіла, размешчаны на Першамайскай вуліцы на паўночным беразе Тагільскай сажалкі ў Ленінскім раёне горада, у цэнтры горада.
Цырк | |
Ніжнетагільскі дзяржаўны цырк | |
---|---|
руск.: Нижнетагильский государственный цирк | |
| |
57°54′17″ пн. ш. 59°58′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Ніжні Тагіл, Першамайская вуліца, 8а |
Архітэктар | І. Шадрын, Л. Сягал, Д. Лявонцьеў |
Першае згадванне | 1931 |
Дата заснавання | 6 красавіка 1975 |
Будаўніцтва | 6 красавіка 1975 |
Сайт | circus-ntagil.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьЦырк Ніжняга Тагіла, як і большасць цыркаў свету, уяўляе сабою вялікі будынак з купалам. Ніжнетагільскі цырк адрозніваецца вялікім шырокім купалам з дэкаратыўнай «каронай» на яго вяршыні. Будынак двухпавярховы, мае васьмікантовую форму з доўгай прыбудовай для службовага карыстання (утрымання жывёл, адпачынку людзей і працы адміністрацыі). Парадны ўваход знаходзіцца ў галоўнай частцы будынка і выходзіць да плошчы перад цыркам.
Гісторыя
правіцьУпершыню цырк у Ніжнім Тагіле з’явіўся ўлетку 1885 г., калі ў горадзе даваў прадстаўленні сямейны цырк-шапіто М. Труцы. Відаць, ён быў манапалістам, бо іншыя цыркавыя трупы пачынаюць згадвацца толькі ў пачатку XX ст., калі ў горадзе працавалі часовыя цыркі і цыркі-шапіто антрэпрэнёраў Ф. Ізако, М. Бароўскага, Э. Строкая, У. Камухіна.
Стацыянарны цырк з’явіўся толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў, калі ў 1931 г. у Ніжнім Тагіле быў збудаваны каркасна-насыпны ўцеплены будынак цырка. Будаванне цырка вёў Б. Муратаў, які яшчэ шмат гадоў быў яго першым дырэктарам. Памяшканне цырка было цёплым, што дазваляла даваць прадстаўленні і ўзімку.
Насыпны цырк дзейнічаў аж да 6 красавіка 1975 г., калі быў пабудаваны новы капітальны будынак. Новы будынак быў спраектаваны архітэктарамі І. Шадрыным, Л. Сягалам, Д. Лявонцьевым і разлічаны на 2 тысячы гледачоў. У ім цырк працуе аж да цяперашняга часу. Дырэктарамі цырка працавалі Ф. Лейцынгер (1975—1978), Э. Эрыц-Пухаў (1978-1984), Н. Башкіраў (з 1984). У цырку дэманструюцца не толькі выступы цыркавых калектываў, але і шоу зорак эстрады. Пры цырку дзейнічае гасцініца для артыстаў.
Спасылкі
правіць- Сергей Пудовкин. О первом цирке в Тагиле (руск.)(недаступная спасылка). Тагильский вариант (29 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 2 красавіка 2015.
- Нижнетагильский цирк (руск.). Росгосцирк. Праверана 23 верасня 2017.(недаступная спасылка)
- Нижнетагильский цирк (руск.). Энциклопедия циркового и эстрадного искусства. Праверана 17 сакавіка 2014.