Ніжні замак (Гродна)

Ніжні замак — знаходзіўся на паўднёвы ўсход ад Верхняга замка, на месцы вакольнага горада і гандлёва-рамеснага пасаду.

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах 1306 у сувязі з яго аблогай войскамі крыжакоў. З усходу, поўначы і часткова поўдня замак быў акружаны ровам, з астатніх бакоў — ярамі і стромкімі схіламі да Нёмана. У 14 ст. па земляным вале збудаваны каменныя сцены і вежы. У 2-й палове 14 — пачатку 15 ст. замак неаднаразова падвяргаўся аблогам крыжакоў. У 15—16 стст. страціў абарончае значэнне, тут месціліся розныя гаспадарчыя пабудовы каралеўскага двара Стэфана Баторыя, на месцы якіх у 173151 пабудаваны Новы замак.

Літаратура правіць

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.