Нікалаеўка (Ульянаўская вобласць)
Нікалаеўка (руск.: Никола́евка) — рабочы пасёлак ва Ульянаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Нікалаеўскага раёна. Размешчаны ў паўднёвай частцы вобласці за 198 км на паўднёвы захад ад Ульянаўска, на левым беразе ракі Канадэйка (належыць басейну Волгі).
Пасёлак гарадскога тыпу
Нікалаеўка
| ||||||||||||||||||||||||||
У пасёлку чыгуначная станцыя Ключыкі на лініі Пенза — Сызрань. Насельніцтва — 5728 чалавек (2021). Дзейнічае Нікалаеўскі тэхналагічны тэхнікум. Вядучыя галіны эканомікі — перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, лесаперапрацоўка, дрэваапрацоўчая прамысловасць.