Нікалас Бет (27 студзеня 1990 — 8 жніўня 2018) — кенійскі лёгкаатлет, бягун на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Кеніі ў 2013, 2014 і 2015 гадах, а таксама бронзавы прызёр у 2011 годзе. На адборачным чэмпіянаце Кеніі 2015 года стаў пераможцам. Выступаў на Гульнях Садружнасці 2014 года, але не змог выйсці ў фінал.

Лёгкая атлетыка
Нікалас Бет
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя бег на 400 метраў з бар’ерамі[d]
Нарадзіўся 27 студзеня 1990(1990-01-27)[1]
Памёр 8 жніўня 2018(2018-08-08)[3] (28 гадоў)
Грамадзянства
IAAF 14425830
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У фінале чэмпіянату свету 2015 года ў Пекіне пабіў нацыянальны рэкорд 22-гадовай даўніны, прабегшы за 47,79. Папярэдні рэкорд быў усталяваны Эрыкам Кетэрам у 1993 годзе.

28-гадовы лёгкаатлет Нікалас Бет разбіўся на машыне. Трагедыя адбылася 8 жніўня, праз дзень пасля таго, як бягун вярнуўся ў родную Кенію пасля чарговых спаборніцтваў.

Зноскі