Нікель (Мурманская вобласць)

Нікель — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Печангскага раёна Мурманскай вобласці Расіі. Уваходзіць у гарадское паселішча Нікель і з’яўляецца яго цэнтрам.

Пасёлак гарадскога тыпу
Нікель
руск.: Никель
Герб
Герб
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1936
Плошча
  • 15,1643 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
  • 11 437 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
81554
Паштовыя індэксы
184421
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
admnickel.ru (руск.)
Нікель на карце Расіі ±
Нікель (Мурманская вобласць) (Расія)
Нікель (Мурманская вобласць)
Нікель (Мурманская вобласць) (Мурманская вобласць)
Нікель (Мурманская вобласць)

Пасёлак размешчаны на левым беразе ракі Калас’ёкі, на ўсход ад возера Куэтс’ярві, за 123 км на паўночны захад ад Мурманска. Бліжэйшыя населеныя пункты — Сальміярві (4 км) і Запалярны (23 км).

Будаўніцтва Нікеля пачалося ў 1935 годзе, калі гэтая тэрыторыя належала Фінляндыі. Сваю назву пасёлак атрымаў ад аднайменнага элемента табліцы Мендзялеева. Камбінат быў заснаваны ў 1930-х гадах фінскай кампаніяй «Петсамон Нікелі».

Падчас Другой сусветнай вайны вытворчыя будынкі камбіната былі практычна разбураныя.

У 1944 годзе пачалося аднаўленне вытворчасці, першае плаўленне было зроблена ў 1946 годзе. Статус рабочага пасёлка прысвоены указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27 лістапада 1945 года.

Зноскі