Ніклас Крунваль (шв. Niklas Kronwall; нар. 12 студзеня 1981, Стакгольм, Швецыя) — шведскі хакеіст, абаронца, гулец клуба НХЛ «Дэтройт Рэд Уінгз». Член «Трайнога залатога клуба». Брат Стафана Крунваля.

Ніклас Крунваль
Пазіцыя Абаронца
Рост 183 см см
Вага 86 кг кг
Хват леварукі ўдар[d]
Мянушка Kronner
Nik, Jr.
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Нарадзіўся

12 студзеня 1981(1981-01-12) (43 гады)

Стакгольм, Швецыя
Клубы
Спартыўныя ўзнагароды
Хакей з шайбай (мужчыны)
Алімпійскія гульні
Золата Турын 2006 Зборная Швецыі
Чэмпіянаты свету
Золата Латвія 2006
Срэбра Фінляндыя 2003

Кар’ера правіць

Удзельнік юніёрскага чэмпіянату свету (1999 — срэбра), моладзевага чэмпіянату свету (2000, 2001), чэмпіянату свету (2003, 2005, 2006), Алімпійскіх гульняў (2006, 2010).

У 1999—2003 гг. выступаў за «Юргордэн», з 2003 года па цяп. час — за «Дэтройт Рэд Уінгз».

Быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 29-м нумарам камандай «Дэтройт Рэд Уінгз» на драфце НХЛ 2000 года.

У 2006 годзе стаў у складзе зборнай Швецыі пераможцам Алімпіяды і чэмпіянату свету. Стаў восьмым гульцом у гісторыі хакея, які выйграў абодва гэтыя турніры ў адзін год. На ЧС-2006 быў прызнаны MVP і лепшым абаронцам і ўключаны ў сімвалічную зборную турніру.

Узнагароды правіць

  • Уладальнік Кубка Стэнлі: 2008
  • Срэбраны медаль чэмпіянату свету 2003
  • Чэмпіён свету 2006
  • Алімпійскі чэмпіён 2006
  • Чэмпіён Швецыі 2000, 2001 у складзе «Юргордэн»

Зноскі

Спасылкі правіць