Ніна Пятроўна Дудчык
Ніна Пятроўна Дудчык (16 красавіка 1923, в. Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 30 мая 2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Ніна Пятроўна Дудчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2011 (88 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьАтрымала сем класаў адукацыі, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1951 года працавала звеннявой па вырошчванні лёну ў калгасе «Бальшавік», ураджайсць складала 6-7 ц з гектара.
У 1957 годзе калгас «Бальшавік» быў пераўтвораны ў саўгас «Брэсцкі», да якога далучаны яшчэ чатыры калгасы. Тады ж за вёскай Косічы заклалі ферму буйной рагатай жывёлы, загадваць якой назначылі Ніну Дудчык.
Па выніках працы за 1964 года загадчыцу фермы Н. П. Дудчык занеслі ў Кнігу гонару Брэсцкага раёна. 20 красавіка 1965 года калектыву фермы прысвоена ганаровае званне «Брыгада камуністычнай працы» і ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг саўгаса.
22 сакавіка 1966 года загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы Н. П. Дудчык удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Займалася грамадскай дзейнасцю. Двойчы яе выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў. Некалькі гадоў была членам прэзідыума абласнога Савета прафсаюзаў, дэлегатам XIII і XIV з’ездаў прафсаюзаў СССР. Ездзіла на нарады і злёты жывёлаводаў, перадавала свой вопыт працы. 28 снежня 2009 года ўдастоена звання Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна.
Памерла 30 мая 2011 года. Пахавана на старых могілках «Косічы». 2 ліпеня 2014 года на доме, дзе жыла Ніна Пятроўна, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка.
Літаратура
правіць- Дудчык Ніна Пятроўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 471.
- Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 215.
- Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 309.
- Марейко, В. Радость обновления : [очерк о Н. П. Дудчик; перепечатка из книги «Земные звёзды»] / Василий Марейко // Заря над Бугом. Брест, 2015. 6 марта.