Олаф Акрэль (шведск.: Acrel Olof; 27 лістапада 171728 мая 1807) — выбітны шведскі хірург.

Олаф Акрэль
шведск.: Olof af Acrel
Дата нараджэння 26 лістапада 1717(1717-11-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1806(1806-05-28)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commander of the Order of Vasa

Knight of the Order of the Polar Star[d] (28 красавіка 1795)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олаф Акрэль нарадзіўся ў ваколіцах горада Стакгольма. У гісторыі хірургіі займаў ганаровае месца сярод навукоўцаў, якія паднялі гэтую галіну медыцыны з фельчарскага мастацтва на ступень навукі. Олаф Акрэль стаў першым шведскім урачом, які пачаў займацца хірургіяй ў афтальмалогіі.

Удасканальваўся за мяжой і працаваў падчас вайны за аўстрыйскую спадчыну, пасля заканчэння якой быў прызначаны арганізатарам зноў адкрытага ў Стакгольме лазарэта серафімаў і першым яго обер-хірургам. Пачынаючы з 1755 года Акрэль у якасці прафесара чытаў публічныя лекцыі, ў 1776 годзе прызначаны генерал-дырэктарам ўсіх шведскіх бальніц і лазарэтаў і ў 1780 годзе ўзведзены ў дваранскую годнасць.

Олаф Акрэль памёр у Стакгольме. Прызнаны швейцарскі анатам, фізіёлаг Альбрэхт фон Галер вельмі цаніў напісаны Акрэлем у 1745 годзе твор «Om Friska särs ogenskaper».

Зноскі