Омск Карбон Магілёў
Омск Карбон Магілёў — завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду кампаніі «Омск Карбон Груп», які пачалі будаваць у ліпені 2014 года на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, на захад ад Вейна. Аб’ём інвестыцый — каля 200 млн долараў. «Омск Карбон Магілёў» мае намер выпускаць да 200 тыс. тон тэхвуглярода у год[1]. Неабходнасць будаўніцтва завода імпартазамяшчэннем, так, напрыклад, бабруйскай «Белшыне» для вытворчасці патрабуецца каля 60 тыс. тон тэхвуглярода у год[2].
Омск Карбон Магілёў | |
---|---|
Тып | замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Размяшчэнне | Беларусь: Магілёў |
Адрас | |
Галіна | Хімічная |
Прадукцыя | Тэхнічны вуглярод |
У лістападзе 2018 года на «Омск Карбон Магілёў» выпусцілі пробную партыю прадукцыі, пасля пусканаладачных работ вытворчасць планава прыпынілі[2].
У ноч на 18 лістапада 2018 года адбыўся выкід цвёрдых часціц («сажы»), які накрыў пасёлак Вейна. Перавышэнне нарматыву ўтрымання цвёрдых часціц выявілі на адной з крыніц прадпрыемства: 690,17 мг/м³ пры норме 17,01 мг/м³. Але паводле закона назваць гэта перавышэннем нормы можна толькі ў тым выпадку, калі парушэнні будуць зафіксаваныя пры паўторным замеры на працягу 30 сутак, аднак, вытворчасць пасля выкіду была спынена[2].
Зноскі