Оргія
Оргія (стар.-грэч.: ὄργιον) — назва антычнага рэлігійнага абраду, які ўключаў групавыя сексуальныя зносіны паміж удзельнікамі. Оргіі былі асабліва характэрны для містэрый (патаемных рытуалаў) у культах Дыяніса і Кібелы. Падобныя абрады існавалі і ў іншых рэлігіях.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Erotic_scenes_Louvre_G13_n4.jpg/220px-Erotic_scenes_Louvre_G13_n4.jpg)
У наш час оргіямі называюць сексуальныя або папросту непрыстойныя з пункту гледжання грамадскай этыкі вечарыны.