Ордэн епіскапа Платона
О́рдэн епі́скапа Плато́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.
Ордэн епіскапа Платона | |||
---|---|---|---|
Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden | ||
Краіна | |||
Тып | religion-related award[d] і ордэн[d] | ||
Падставы ўзнагароджання | «служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы» | ||
Дата заснавання | 1922 | ||
Статус | уручаецца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваная ў 1922 годзе Сінодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным з першых кавалераў ордэна 14 снежня 1925 года стаў прэзідэнт Эстоніі Канстанцін Пятс[1].
Пасля 1944 года царква працягнула сваю дзейнасць у эміграцыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі ўручэнне ордэну было адноўленае ў 1996 годзе[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Paul Kulbusch - piiskop Platon (эст.). Tõstamaa Manorhouse (25 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Estonian Apostolic Orthodox Church Order of Bishop Platon 1st Class (англ.). Medalj.nu (25 кастрычніка 2012).