Канстанцін Пятс
Канстанці́н Пятс (эст.: Konstantin Päts; 23 лютага 1874, Ліфляндская губерня — 18 студзеня 1956, Калінінская вобласць) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Першы Прэзідэнт Эстоніі (1938—1940).
Канстанцін Пятс Konstantin Päts | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
24 красавіка 1938 — 21 чэрвеня 1940 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | пасада скасавана; Ленарт Меры (з 1992) | ||
| |||
24 лютага 1918 — 8 мая 1919 24 студзеня 1934 — 3 верасня 1937 | |||
| |||
25 студзеня 1921 — 21 лістапада 1922 2 жніўня 1923 - 26 сакавіка 1924 12 лютага 1931 - 19 лютага 1932 1 лістапада 1932 - 18 мая 1933 21 кастрычніка 1933 — 24 студзеня 1934 | |||
| |||
3 верасня 1937 — 24 красавіка 1938 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
Партыя | |||
Адукацыя | Імператарскі Юр'еўскі ўніверсітэт | ||
Дзейнасць | адвакат, палітык | ||
Член у | |||
Веравызнанне | праваслаўная царква | ||
Нараджэнне | 23 лютага 1874 воласць Тахкурана, Пернаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Пярнумаа, Эстонія) | ||
Смерць | 18 студзеня 1956 (81 год) пас. Бурашава, Калінінская вобласць, РСФСР, СССР | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Хельма Пеэдзі | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 23 лютага 1874 года ў Ліфляндскай губерні (Расійская імперыя).
12 сакавіка 1934 года будучы прэм'ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны ажыццявіў разам з Ёханам Лайданерам дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўстаноўлена аўтарытарнае кіраванне і абвешчана аб стане надзвычайнага становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja). Усе палітычныя партыі былі забаронены, ўведзеная цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс не дапусціў перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў Вызваленчай вайны) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі. У 1938 быў абраны прэзідэнтам.
Пятс страціў ўладу ў чэрвені 1940 года ў перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР. Ён быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам з сям'ёй у ссылку ў горад Уфа ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да СССР, якое адбылося 6-га жніўня таго ж года. Пазней ён быў пасаджаны ў турму без прад'яўлення абвінавачвання. Толькі ў 1952 Пятсу абвесцілі прысуд — 25 гадоў пазбаўлення волі.
Памёр 18 студзеня 1956 года ў псіхіятрычнай клініцы ў пасёлку Бурашава ў Калінінскай вобласці РСФСР.