У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Штрандман.
Ота Аўгуст Штрандман (Страндман) (эст.: Otto August Strandman, 30 лістапада 1875, вёска Ванду — 5 лютага 1941, Кадрына, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
У 1918 годзе — міністр юстыцыі. У 1918—1919 гг. — міністр сельскай гаспадаркі ў Часовым урадзе Эстоніі. У 1918 г. быў арыштаваны германскімі акупацыйнымі войскамі. З 9 мая 1919 па 18 лістапада 1919 г. — прэм’ер-міністр і ваенны міністр. У 1920—1921 гг. — міністр замежных спраў. У 1921 годзе — старшыня Рыйгікогу. Быў членам Рыйгікогу першага — пятага скліканняў. У 1924 г. — міністр замежных спраў, затым міністр фінансаў. У 1927—1929 гг. — пасол Эстоніі ў Польшчы, Чэхаславакіі і Румыніі. З 9 ліпеня 1929 года па 12 лютага 1931 года — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1933—1939 гг. — пасол Эстоніі ў Францыі, Бельгіі, Іспаніі і Ватыкане.
Быў адным з лідараў Эстонскай партыі працы. У 1939 годзе вярнуўся на радзіму, жыў на сваім хутары ў Кадрына. У 1941 г. атрымаў позву з’явіцца ў НКУС, што азначала немінучы арышт, з-за гэтага застрэліўся.
Зноскі