Орд (англ.: Ord River) — рака на тэрыторыі аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. Выток ракі Орд знаходзіцца ля падножжа гары Уэлс, якая з’яўляецца часткай хрыбта Альберт-Эдвард, паблізу населенага пункта Бедфард-Даўнс. Пасля рака працякае ва ўсходнім напрамку праз Нацыянальны парк Пурнулулу, пасля чаго бярэ курс на поўнач, працякаючы праз возера Аргайл, якое з’яўляецца найбуйнейшым вадасховішчам прэснай вады на мацерыковай частцы Аўстраліі. Пасля горада Кунунара рэчышча ракі паварочваецца на захад, упадаючы ў заліў Кембрыдж Тыморскага мора. Орд мае мноства невялікіх прытокаў: рэкі Негры, Боу, Нікалсан і іншыя. Рака працякае праз населеныя пункты Лейк-Аргайл, Кунунара. Для рэгулявання вадазбору і арашэння палёў пабудавана сістэма плацін і вадасховішчаў.

Орд
Характарыстыка
Даўжыня
  • 320 км
Басейн 46 100 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 17°25′00″ пд. ш. 127°20′45″ у. д.HGЯO
Вусце Тыморскае мора і Cambridge Gulf[d]
 • Каардынаты 15°02′33″ пд. ш. 128°08′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тыморскае мора
Краіна
physical
Орд (рака)
Орд (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі Орд — 320 км, а плошча басейна — каля 46 100 км².