Осій (цар ізраільскі)

Осій (іўр.: הוֹשֵׁעַ, стар.-грэч.: Ὡσηέ) — сын Ілы, апошні цар ізраільскі (730 — 722 да н.э.). Пры ім Самарыя была захоплена і разбурана асірыйскім царом Сарганам II. Царскі сталец Осій заняў праз забойства свайго папярэдніка. Каб вызваліцца ад асірыйскай залежнасці, Осій пайшоў на саюз з егіпецкім фараонам. Тады, апераджаючы далейшы ход падзей, асірыйскі цар Салманасар V захапіў Осія і пасадзіў у турму, а сам прайшоўся па ўсёй яго дзяржаве і ўзяў у аблогу Самарыю, якую трымаў у асадзе 3 гады. На 9-м годзе валадарства Осія Самарыя была захоплена Сарганам II, а яе жыхары пераселены ў розныя месцы Асірыйскай дзяржавы, дзе многія з іх асіміляваліся і прынялі іншае веравызнанне[1].

Осій
Нараджэнне 759 да н.э.
Смерць 723 да н.э.
Бацька Elah[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 148. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць