Ох — паводле звестак фалькларыста М. Федароўскага, дух у беларускіх народных вераваннях. Барадаты, маленькі чалавечак, які жыве пад зямлёю. Калі нехта, бядуючы, уздыхне: «Ох!», ён вылезе з-пад зямлі і спытае: «Чаго патрабуеш?». Калі чалавек не спалохаецца і раскажа, чаго хоча, то Ох абавязкова дапаможа яму[1].

З'яўляецца ў народнай казцы «Ох і залатая табакерка», дзе спачатку штодзень корміць хлопчыка-сірату Янку, а потым дорыць яму чароўную табакерку. У іншых казках («На чужое паквапішся - сваё страціш») прысутнічае вобраз бязыменнага маленькага дзядка, які прыходзіць на дапамогу ў час бяды.

Зноскі

  1. Чарнабог. Вялес. Жыжаль. Ох. Архівавана 4 сакавіка 2016. на сайце «Мифология славян».

Літаратура правіць

  • Васілевіч У. Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Мінск : Беларусь, 2010.- 717 с. : іл.