Павел Іванавіч Каршуновіч

беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч

Павел Іванавіч Каршуновіч (1967, Мінск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2021). Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Павел Іванавіч Каршуновіч
Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[d]
з 7 верасня 2021
Нараджэнне 1967
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у 1967 годзе ў Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1994 года працаваў стажорам, выконваў абавязкі суддзі суда суда Цэнтральнага раёна Мінска[1].

З 1995 года — суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска. З 1998 года — намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска[1].

З 2000 года — суддзя Мінскага гарадскога суда. З 2004 года па 10 чэрвеня 2013 года[2] працаваў суддзёй і старшынёй суда Партызанскага раёна Мінска.

З 10 чэрвеня 2013 года[2] па 7 верасня 2021 года[3] працаваў суддзёй і старшынёй Мінскага гарадскога суда.

7 верасня 2021 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. а б Кіраўніцтва Мінскага гарадскога суда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021. Праверана 7 верасня 2021.
  2. а б Указ Президента Республики Беларусь от 13 июня 2013 года № 265 «О назначении П. И. Коршуновича» Архівавана 7 верасня 2021.
  3. а б Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2021 года № 331 «О назначении и освобождении судей»