Павел Аляксандравіч Анціпаў

Павел Аляксандравіч Анціпаў (нар. 25 студзеня 1981, Мінск) — празаік. Піша на рускай мове.

Павел Аляксандравіч Анціпаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 студзеня 1981(1981-01-25) (43 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская[1]
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў БДЭУ (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіуме (з 2006), Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (Масква, з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ерам, журналістам. Жыве ў Мінску.

Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2012). Быў першым намеснікам старшыні арганізацыі (2013—2019)[2], старшыней кантрольнай камісіі[3]. Удзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016)[4][5].

Выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра «за страту даверу і немагчымасць далейшай супрацы» пасля публікацыі кнігі «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закуліссе беларускіх літаратурных прэмій[6].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў апавяданнем «Рассказы о Минске и его метрополитене» («Дзеяслоў», 2005). Аўтар зборнікаў прозы «Памятка на адпачынку» (2002), «Апавяданні пра людзей» (Рассказы о людях, 2005), «Дипломная работа» (2011). Таксама публікаваўся ў зборніках «Групавы партрэт з бабай Броняй», «Новые писатели», «Сьвятая праўда ды іншыя казкі» (2009). Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «День и ночь», «Дружба народов», «Илья», «Монолог», «Паміж», «Студия», «Студдумка».

Прызнанне

правіць

Удзельнік Форума маладых пісьменнікаў у Ліпках (2008, 2010). Фіналіст беларускіх і расійскіх конкурсаў, у т.л. імя Уладзіміра Караткевіча (2005), «Илья-Премия 2006» (Москва), Карласа Шэрмана (2009), «Четвероногая ворона» імя Данііла Хармса (2007, 2008) і інш., дзе проза П. Анціпава адзначаная прэміямі. У 2011 увайшоў у лонг-ліст прэміі «Дэбют» з цыклам апавяданняў.

Сям’я

правіць

Мае двух братоў, адзін з якіх, Мікалай (Нік) Анціпаў, з’яўляецца графічным дызайнерам і заснавальнікам ЛГБТ-сайта Makeout.by.

Бібліяграфія

правіць

Кнігі прозы

правіць
  • Дипломная работа. — Мн.: Логвинов, 2011.
  • Краткая история премии Г. Токсичный роман, 2016.

Публікацыі ў зборніках

правіць
  • Рассказы о Минске и его метрополитене // Групавы партрэт з Бабай Броняй. Минск: Логвинов, 2007.
  • Метрополис: рассказы // Илья. М., 2007.
  • Виталик: рассказ // Новые писатели. М.: Вагриус, 2009.
  • [Подборка рассказов] // Сьвятая праўда. Минск: Логвинов, 2009.

Публікацыі ў перыёдыцы

правіць
  • Рассказы о Минске и его метрополитене [рассказы] // Дзеяслоў. 2005. № 18.
  • Ицхак: рассказ // День и ночь. 2007. № 1/2.
  • Жизнь незаметных людей [подборка рассказов] // Монолог. 2008.
  • Короткие рассказы [подборка рассказов] // Studio. 2008. № 12.
  • Живёт такой Лёха: рассказ // Дружба народов. 2010. № 4.
  • Дача: рассказ // Дружба народов. 2011. № 9.
  • Куды спяшацца… Тры апавяданні // Дзеяслоў № 47. 2010/08
  • Аднолькава шчаслівыя. Тры апавяданні // Дзеяслоў № 62. 2013/04

Пераклады

правіць
  • Переводы из Владимира Орлова и Виктора Жыбуля [Подборка стихотворений] / Пер. с белорусского // Новая Юность. 2009. № 6 (93).
  • Возвращение Веры: повесть Владимира Некляева / Пер. с белорусского // Дружба народов. 2011. № 3.
  • Концерт для миланских котов: эссе Владимира Орлова / Пер. с белорусского // Дружба народов. 2011. № 8.
  • Прыгоды Пыці і Дусі: апавяданне / Пер. на беларускую // Новы час. 2008. № 22 (106).
  • Мае дзіцячыя сады; Вучаць у школе [падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Паміж. 2009. № 8.
  • Цудаў не бывае: апавяданне / Пер. на беларускую // Радыё «Свабода». 2009.
  • [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Паміж. 2010. № 9.
  • Куды спяшацца… [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Дзеяслоў. 2010. № 47.
  • [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Літаратура і мастацтва. 2010. № 15 (4559).

Рэцэнзіі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць