Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў (нар. 24 красавіка 1988, Мінск) — актывіст моладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena», вязень сумлення, беларускі палітвязень.

Павел Вінаградаў
Дата нараджэння 24 красавіка 1988(1988-04-24) (35 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў прафесійна-тэхнічны ліцэй № 4 па спецыяльнасці «цырульнік». Вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Мінскага педагагічнага ўніверсітэта.

Грамадская дзейнасць правіць

З’яўляўся сябрам маладзёжнай арганізацыі «Зубр», да 2010 года — актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь», з 2010 года далучыўся да кампаніі «Гавары праўду». Актывіст моладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zmena».

Храналогія пераследу правіць

За палітычную дзейнасць затрымліваўся міліцыяй. Першае затрыманне адбылося ў 2007 годзе на акцыі супраць адмены сацыяльных ільгот. Асуджаны на 5 сутак арышту.

У 2008 годзе з’яўляўся фігурантам «Справы 14-ці»[1] па арт. 342 КК, якая была заведзеная за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы[2]. У маі 2009 года Amnesty International абвясціла вязнямі сумлення ўсіх асуджаных да абмежавання волі фігурантаў «працэсу 14-ці», у тым ліку і Вінаградава, і заклікала да адмены прысуду[3][4].

На прэзідэнцкіх выбаах 2010 года Вінаградаў быў адным з актыўных сяброў ініцыятыўнай групы і перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011-га года. Спачатку абвінавачванне было прад’яўлена па чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), затым засталося абвінавачванне толькі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 Мінска (вул. Валадарскага, 2). 5 мая 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) вынес Вінаградаву прысуд — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму[5]. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Алесь Кіркевіч, Зміцер Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[6].

Для адбывання гэтага тэрміну быў пераведзены ў калонію г. Івацэвічы, вядомую пад назвай «Воўчыя норы»[7].

Вызвалены 14 верасня 2011 года згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні.

10 красавіка 2012 года суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб прэвентыўным наглядзе тэрмінам на два гады за Паўлам Вінаградавым у сувязі з неаднаразовымі затрыманнямі і адміністрацыйнымі арыштамі[8].

Прэвентыўны нагляд з Вінаградава быў зняты 2 лістапада 2015 года, пасля чаго актывіст быў пастаўлены на ўлік у Маскоўскім РУУС  (бел. (тар.))[9].

7 чэрвеня 2016 года суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста[9]. У абарону Паўла пад канец чэрвеня 2016 года выступіла Amnesty International, патрабуючы ад беларускіх уладаў скасаваць накладзены на яго прэвентыўны нагляд як незаконны, паколькі ён звязаны з ажыццяўленнем яго права на свабоду мірных сходаў[10].

Летам 2021 года Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за допіс у фэйсбуку. За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павел выйшаў на волю. Зноў затрымалі яго 21 снежня таго ж года, а ў сакавіку 2022 года прысудзілі да пяці гадоў калоніі[11]. 27 снежня 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Вінаградава палітычным зняволеным[12].

Заўвагі правіць

  1. http://www.dw.com/ru/amnesty-international-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B0-%D1%84%D1%96%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8D%D1%81%D1%83-%D1%87%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B0%D1%86%D1%96-%D0%B2%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D0%BC%D1%96-%D1%81%D1%83%D0%BC%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F/a-4247907
  2. https://archive.today/20130503130818/http://spring96.org/be/news/41315#selection-1047.0-1051.875У
  3. https://www.svaboda.org/a/1734258.html Што азначае прызнаньне беларускіх удзельнікаў «працэсу 14» вязьнямі сумленьня?
  4. http://spring96.org/be/news/83492
  5. Аляксандр Тамковіч Жыццё пасля кратаў — Смоленск: Родина, 2013. — 294 с. — ISBN 978-985-6025-25-2
  6. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 16 сакавіка 2017.
  8. https://zapraudu.info/alyaksandr-tamkovich-zmeny-i-zmena/ Архівавана 21 верасня 2020.
  9. а б http://naviny.by/rubrics/society/2016/06/07/ic_news_116_476207
  10. http://spring96.org/be/news/83835
  11. Павел Вінаградаў атрымаў 5 гадоў калоніі. Новы Час (16 сакавіка 2022).
  12. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (27 снежня 2021).

Літаратура правіць

  • Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. С.99-110.
  • Тамковіч, А. Жыццё пасля кратаў — Смоленск: Родина, 2013. — 294 с. — ISBN 978-985-6025-25-2.

Спасылкі правіць