Павел Дзмітрыевіч Новікаў
Павел Дзмітрыевіч Новікаў (14 чэрвеня 1971, Віцебск — 7 красавіка 2022) — беларускі ўрач-алерголаг-імунолаг, педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар.
Павел Дзмітрыевіч Новікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1971 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 2022 (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2005) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1994).
Працаваў у Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1994—1997, урач-стажор, клінічны ардынатар), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (у 1997—2003 — асістэнт кафедры дзіцячых хвароб, 2003—2022 — прафесар кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі).
Навуковыя інтарэсы: імунадыягностыка і імунатэрапія імунадэфіцытаў і алергіі ў дзяцей і дарослых.
Зноскі
Літаратура
правіць- Новые методы оценки иммунного статуса и диагностики аллергических заболеваний : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.36 : защищена 23.12.2004 : утверждена 01.06.2005 / Новиков Павел Дмитриевич. — Витебск, 2004.
- Клиническое значение нарушений иммунного статуса при бронхитах у детей : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.09 / Новиков Павел Дмитриевич. — Смоленск, 1998.