Павел з Манколіна (польск.: Paweł z Mąkolina), пасля Павел Калецкі (каля 1508 — 13.3.1578) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Павел Калецкі
Дата смерці 13 сакавіка 1578(1578-03-13)[1]
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сялянскага роду з Мазовіі, яго бацька Станіслаў быў вясковым войтам у Манколіне. У 1527 годзе паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт. Як і яго старэйшыя браты Філіп і Мацей, абраў духоўную кар’еру. Падобна, што яму спрыяў плоцкі біскуп Анджэй Кшыцкі  (польск.). Вывучаў кананічнае і грамадзянскае права ў Балонскім універсітэце, дзе 23 сакавіка 1549 года атрымаў ступень доктара абодвух правоў. Па вяртанні на радзіму з’яўляўся абатам кляштара бенедыкцінцаў  (польск.) у Плоцку.

Да 1533 года набыў з братам Мацеем маёнтак Калечыцы ў Лідскім павеце, дзе фундавалі касцёл. Ад назвы маёнтка ўтварылася прозвішча Калецкіх.

Пахаваны ў Пултуску.

Зноскі

правіць